Карткі Альфа-Банка Visa і Mastercard часткова перастануць працаваць

Банк паведамляе, што гэта адбудзецца ўжо заўтра.

alfa_bank.jpg

Альфа-Банк (Беларусь) паведамляе, што з заўтрашняга дня іх карты Visa і Mastercard перастануць працаваць за мяжой «з-за пазіцыі амерыканскіх банкаў» — імі нельга будзе расплачвацца ў крамах, а таксама здымаць наяўныя грошы.
Могуць з'явіцца і іншыя абмежаванні, якія варта ўлічваць:
▪️ Стане недаступная аплата прыкладанняў, падпісак і ўбудаваных пакупак у замежных сэрвісах, а таксама ў Яндэкс Go/Ежы/Плюсе
▪️ Будуць недаступныя пераводы з карты на карту ў замежнай валюце: нельга будзе атрымаць ці адправіць грошы. Гэта датычыцца пераводаў на карты замежных банкаў, а таксама пераводаў па Беларусі.
▪️ Нельга будзе зняць замежную валюту ў банкаматах і касах беларускіх банкаў
▪️ Не атрымаецца аплаціць у замежнай валюце на тэрыторыі Беларусі
Акрамя таго, адзначым, што ужо сёння паведамлялі, што ў некаторых карыстальнікаў банка не праходзяць пераводы замежжа ў доларах ЗША. Прычына ў тым, што з сённяшняга дня банк-карэспандэнт «Citi bank» закрыў кар-рахунак Альфа-Банка.