Казахстан адмовіўся абмяркоўваць з РФ забарону на транзіт беларускіх тавараў
Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана не жадае ўдзельнічаць у трохбаковых перамовах аб забароне транзіту праз РФ прадуктаў «санкцыйных» тавараў з Беларусі без дагляду на расійскіх пунктах пропуску.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд) Юлія Трафімава.
«Казахстан не прымае нашу сістэму (кантролю) і не мае намеру ўдзельнічаць у перамовах падобнага фармату. Мы расцэньваем гэтую пазіцыю як нежаданне ісці насустрач», — панаракала Трафімава.
Яна заявіла, што Рассельгаснагляд лічыць, што пытанне кантролю транзітных адпраўленняў з Беларусі праз тэрыторыю РФ у Казахстан і іншыя краіны павінна быць вырашана ў трохбаковым фармаце на ўзроўні Мытнага саюза.
«На наступным тыдні мы сустракаемся з нашымі беларускімі калегамі і шчыра спадзяемся, што казахскія калегі не застануцца ў баку», — рэзюмавала Трафімава.
Паводле інфармацыі Рассельгаснагляду, фуры з таварам для Казахстана на самой справе разгружаюцца на тэрыторыі РФ.