Кошты на пшаніцу дасягнулі 4-гадовага мінімуму
За апошні год пшаніца патаннела на 22%, кукуруза — на 26%, соя — на 29%.
Кошты на пшаніцу зніжаюцца пятую сесію запар на прагнозах аб павелічэнні вытворчасці збожжа ў свеце, а таксама на фоне росту збожжавых запасаў. Кошт збожжавых кантрактаў дасягнуў мінімуму з
ліпеня 2010 года, перадае Bloomberg.
Так, пшаніца з пастаўкай у снежні на Чыкагскай біржы патаннела на 0,8% і склала $ 185,65 за тону. У цэлым, з пачатку гэтага тыдня пшаніца патаннела на 5%.
Запасы пшаніцы, як чакаецца, на канец года дасягнуць 196,38 млн. тон (папярэдні прагноз — 192,96 млн. тон).
Кошт кукурузы з пастаўкай у снежні ў пятніцу падняўся на 0,4% — да $ 3,425 за бушаль ($ 134,84 за тону). Напярэдадні кошт апускаўся да $ 3,3575 за бушаль
— мінімуму з чэрвеня 2010 года. З пачатку гэтага тыдня кукуруза патаннела на 3,8%.
Соя з пастаўкай у лістападзе падаражэла ў пятніцу на 0,6% — да $ 9,8725 за бушаль ($ 362,75 за тону), напярэдадні кошт кантрактаў апускаўся да $ 9,695
— мінімуму з ліпеня 2010 года. На гэтым тыдні ф'ючэрсы страцілі ў кошце 3,4%.
За апошні год пшаніца патаннела на 22%, кукуруза — на 26%, соя — на 29%.
afn.by