Літва прыняла першы кантэйнерны цягнік з Украіны ў абыход Беларусі

У Літву прыбыў першы кантэйнерны цягнік з Украіны. Ён ішоў у абыход Беларусі. У ім 50 кантэйнераў. Састаў прыбыў на мультымадальны тэрмінал у Коўне, паведаміў Мінтранс Літвы.

ltg.jpg


Цягнік быў арганізаваны LTG Cargo і яе даччынай структурай LTG Cargo Polska. Раней цягнік прайшоў з Літвы ва Украіну праз Польшчу. Назад ён даставіў каля 1000 тон розных грузаў, распавядае REFORM.by.

Падчас пілотнага праекта адпрацоўваліся тэхналагічныя аспекты маршруту, правяраліся тэрміны дастаўкі, выяўляліся праблемы з лагістыкай.

Мінтранс Літвы адзначае, што цягнік перасоўваецца толькі па еўрапейскай каляіне, якая пракладзеная ад Каўнаскага тэрмінала праз Польшчу да мяжы з Украінай. Такім чынам, груз з Украіны дастаўляецца толькі з адной перагрузкай, а не з двума.

Нагадаем, у Беларусі, Літве і Украіне выкарыстоўваецца каляіна 1520 мм, а ў Польшчы — 1435 мм.