Лукашэнка ўзяўся за льготныя крэдыты на куплю жылля
Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 кастрычніка указ № 454 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Тым самым ён вызначыў умовы і парадак прадстаўлення льготных крэдытаў на набыццё пабудаванага па дзяржзамове жылля.
Указам пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, што змяшчаецца ва ўказе № 200 ад 26 красавіка 2010 года, дапоўнены прыняццем рашэнняў дзяржорганаў і іншых арганізацый аб накіраванні грамадзян для заключэння дагавораў куплі-продажу жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржзамове.
Указ № 13 ад 6 студзеня 2012 года зменены для забеспячэння прадстаўлення ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый на будаўніцтва і рэканструкцыю жылых памяшканняў у эканамічных жылых дамах тыпавых спажывецкіх якасцяў, пералік праектаў, якіх зацвярджае мінбудархітэктуры, будаўніцтва і рэканструкцыю аднакватэрных жылых дамоў або набыццё жылых памяшканняў.
Нормы ўказа карэктуюцца і для вызначэння ўмоў і парадку прадстаўлення ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый грамадзянам, якія набываюць жыллё, пабудаванае па дзяржзамове. Забяспечваецца ўзаемадзеянне мясцовых органаў улады з "Беларусбанкам" пры фармаванні спісаў грамадзян, якія набываюць жыллё, пабудаванае па дзяржзамове з выкарыстаннем крэдытаў.
"Беларусбанк" атрымлівае дадатковыя паўнамоцтвы па скасаванні крэдытных дагавораў з грамадзянамі, якія не выконваюць свае абавязацельствы. Таксама ўдасканальваецца парадак разліку сумы фінансавай дапамогі на пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах.