Лукашэнку даслалі праект указа, які рэгулюе ўмовы працы ІП

Праект указа быў дапрацаваны і ўжо ў сераду перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта. Днямі яго атрымае Аляксандр Лукашэнка.  



prajekt_ukaza.jpg

Нагадаем, праект указа "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі" быў падрыхтаваны Міністэрствам па падатках і зборах. Раней паведамлялася, што, паводле праекта, ІП мусяць забяспечыць наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавараў на тэрыторыі Мытнага саюза. Прадпрымальнікі неаднаразова заяўлялі, што гэта немагчыма выканаць. 7 красавіка ў Мінску прайшоў рэспубліканскі форум прадпрымальнікаў, якія выступілі са сваімі прапановамі да ўраду.

У праекце ўказа кіраўніка дзяржавы ІП тады пабачылі толькі адзін пазітыў: дазвол прадпрымальнікам наймаць на працу фізічных асобаў не з ліку сваякоў. Урад заклікалі не перадаваць дакумент на подпіс кіраўніку дзяржавы без ухвалення малым бізнесам.

Як паведамляе БЕЛТА, якое спасылаецца на старшыню Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандра Калініна, "урад максімальна пайшоў насустрач бізнесу". Ці так гэта, стане вядома пасля апублікавання ўказа.

Еўрарадыё