Мінімалка ў Беларусі — самая нізкая ў Еўропе
З 1 студзеня ў Беларусі павялічаны памер мінімальнай зарплаты да 400 рублёў. Гэта, калі вылічыць падаходны падатак, складае ў эквіваленце 110 еўра, паведамляе Thinktanks.by.

Мінімальны заробак у Беларусі цяпер самы нізкі ва ўсёй Еўропе — каля 110 еўра.
Для параўнання: ва Украіне мінімальная зарплата зараз «чыстымі» 142 еўра, у Малдове — 119.
У іншых суседніх дзяржавах, «мінімалка» таксама вышэйшая за нашу. У Польшчы мінімальны заробак «чыстымі» складае 442 еўра, у Літве — 468, а ў Расіі — 120 еўра.