МВФ: Эканоміка Расіі ўжо знаходзіцца ў рэцэсіі

Эканоміка Расіі ўжо знаходзіцца ў рэцэсіі, зніжэнне тэмпаў росту адбываецца два кварталы запар. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Маскве сказаў кіраўнік місіі МВФ у Расіі, саветнік Еўрапейскага кіравання МВФ Антоніа Спілімберга.



reses.jpg

«Калі мы прытрымліваемся вызначэння рэцэсіі як адмоўнага росту на працягу двух кварталаў запар, то цяпер Расія з гэтага пункту гледжання адчувае рэцэсію», — сказаў Спілімберга.

Ён канстатуе, што запаволенне росту эканомікі РФ, якое адбываецца з-за існуючых раней структурных праблем, пагаршаецца геапалітычнай нявызначанасцю, якая ўзнікла ў выніку канфлікту ва Украіне. Пры гэтым ён адзначыў, што МВФ прагназуе адток капіталу з РФ ў 2014 годзе на ўзроўні 100 млрд долараў, прычым, большая частка цяперашняга адтоку капіталу звязана з канвертаваннем рубля ў іншыя валюты.

Паводле яго слоў, асцярогі ўзмацнення санкцый могуць быць значна больш адчувальнымі для эканомікі Расіі, чым самі санкцыі. «Мы заўважылі, што асцярогі санкцый могуць быць значна больш адчувальнымі, чым самі санкцыі. Асцярогі таго, што гэтыя санкцыі могуць быць ўзмоцнены», — сказаў Спілімберга.

Пры гэтым ён адзначыў, што з эканамічнага пункту гледжання даволі складана палічыць страты ад канкрэтных відаў санкцый. «Але гэта адчуванне нявызначанасці, асабліва сярод інвестараў, аказвае істотны ўплыў», — сказаў ён.

Спілімберга паведаміў, што МВФ панізіў прагноз па росце расійскай эканомікі на 2014 і 2015 гады да 0,2% і 1% адпаведна. «Мы ўдакладнілі прагноз па эканамічнаму росту Расіі. Мы чакаем рост на ўзроўні 0,2% у гэтым годзе», — сказаў ён, удакладніўшы, што на 2015 год МВФ прагназуе 1% росту ВУП Расіі.

У красавіку бягучага года прагноз МВФ па росту расійскай эканомікі складаў 1,3% на 2014 год і 2,3% — на 2015 год.

Паводле АФН