МВФ ухваліў выдзяленне Украіне крэдыту ў $17 млрд на два гады
Выканаўчы савет Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) ухваліў двухгадовае крэдытнае пагадненне stand-by для Украіны ў памеры SDR 10,976 ($17,01 млрд) для падтрымкі эканамічнай праграмы ўлады па аднаўленні макраэканамічнай стабільнасці і эканамічнага росту.
Як гаворыцца ў паведамленні фонду ўначы ў чацвер, 1 мая, адабрэнне крэдыту дазволіць неадкладна вылучыць SDR 2,058 (каля $3,19 млрд.), з якіх SDR 1,29 (каля $2 млрд) будзе прадастаўлена для фінансавання дэфіцыту бюджэту.
Рашэнне аб выдзяленні другога і трэцяга траншаў крэдыту будзе грунтавацца па выніках, якія падводзяцца раз у 2 месяцы шляхам перагляду і выканання крытэрыяў праграмы, тады як астатнюю суму плануецца выдаваць па выніках стандартных штоквартальных пераглядаў.
Як паведамлялася, 22 красавіка Украіна накіравала ў Міжнародны валютны фонд зварот, неабходны для атрымання крэдыту ад фонду і аднаўленне праграмы супрацоўніцтва.
Замежныя СМІ паведамлялі, што місія Міжнароднага валютнага фонду рэкамендавала даць Украіне стабілізацыйны крэдыт у памеры $17 млрд на фоне прагнозу аб скарачэнні ВУП у гэтым годзе на 5%. Усяго ж МВФ ацэньвае патрэбы Украіны ў фінансаванні ў $27 млрд на працягу двух гадоў.
Паводле tyzhden.ua