Байцы МУС Украіны за ноч ліквідавалі 4 блокпасты сепаратыстаў

Байцы МУС Украіны за ноч ліквідавалі чатыры блокпасты сепаратыстаў. Адзін блокпост ліквідаваны ў Краснаармейску. Пры штурме аб'екта ніхто не пацярпеў. Яшчэ тры незаконных блокпасты ліквідаваны блізу Славянска каля 5 гадзінаў раніцы.



blokpost.jpg

У Краснаармейску ў прыхільнікаў так званай Данецкай Народнай рэспублікі канфіскаваныя тры аўтамата Калашнікава, халодная зброя, біты, а самавольна усталяваны блокпост — ліквідаваны, паведамляе УНІАН.

Усе затрыманыя грамадзяне перададзеныя праваахоўным органам Днепрапятроўскай вобласці. Вядзецца следства.

Акрамя гэтага, у МУС папярэдзілі, што за самавольна ўсталяваныя блокпасты, кожны, хто ўдзельнічае ў іх устанаўленні і ахове, мусіць несці адказнасць устаноўленую законам за блакаванне аўтамабільных дарог па арт. 279 Крымінальнага кодэкса Украіны.