На «Нафтане» часткова спынена вытворчасць

Спыніліся пастаўкі ва Украіну.

xiwxnbygtxe.jpg

На «Нафтане» часткова спынена вытворчасць. Пра гэта «Еўрарадыё» стала вядома з уласных крыніц. Украіна была адным з асноўных пакупнікоў прадукцыі прадпрыемства, але з пачаткам вайны пастаўкі спынены. Падобная сітуацыя, сцвярджаюць крыніцы, і на заводзе «Палімір». Непацверджаная інфармацыя ёсць і па іншых буйных прадпрыемствах нашай краіны.

Між тым, яшчэ 26 лютага «Веснік Нафтана» з аптымізмам пісаў, што прадпрыемства «перапрацоўвае нафтавую сыравіну ў адпаведнасці з даведзенымі планавымі заданнямі». Адзначалася, што «адгрузка таварнай прадукцыі спажыўцам вырабляецца ў штатным рэжыме трубаправодным, чыгуначным і аўтамабільным транспартам».

Была агучана і версія частковага спынення вытворчасці: «Частка вытворчых магутнасцяў выведзена з эксплуатацыі згодна з графікам рамонтных работ».