Першы беларускі вытворца кальвадоса на мяжы банкруцтва

Алкагольная дзяржкампанія «Ілаўскае», якая першай у Беларусі ў 2012 годзе пачала выпускаць кальвадос, знаходзіцца на мяжы банкруцтва.

apples_1004886_1280.jpg


Эканамічны суд Мінскай вобласці прыняў рашэнне аб распачатку выканання справы аб банкруцтве. У дачыненні да прадпрыемства ўведзены абаронны перыяд да 27 снежня 2018 года. Ініцыятар працэсу — інспекцыя МПЗ па Вілейскім раёне, паведамляе officelife.media.
Кампанія «Ілаўскае» вырабляе дзве групы кальвадосу. Першая — з вытрымкай ад паўгода да двух гадоў, другая — з вытрымкай не менш за тры гады. Гэты напой вырабляецца на прадпрыемстве пад пяццю брэндамі. Акрамя алкаголю ў лінейцы ёсць нават чыпсы і таматавыя соусы, а таксама бярозавы сок. «Ілаўскае», прынамсі да нядаўняга часу, мела сваю гандлёвую кропку на Камароўскім рынку ў Мінску.