«У ход пайшлі і дубінкі, і ногі». Як затрымлівалі супрацоўнікаў «Гродна Азоту»
У эфіры «Дождя» рабочы прадпрыемства «Гродна Азот» распавёў, як сілавікі сёння затрымлівалі завадчан, якія падтрымалі страйк.
![Супрацоўнікі «Гродна Азоту» сёння раніцай. Крыніца фота: tut.by Супрацоўнікі «Гродна Азоту» сёння раніцай. Крыніца фота: tut.by](/img/v1/images/photo_2020_10_26_09_02_35.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Супрацоўнікі «Гродна Азоту» сёння раніцай. Крыніца фота: tut.by
Паведамляецца, што сёння каля сотні супрацоўнікаў «Гродна Азот» былі затрыманыя, іх білі дубінкамі.
«Я быў у ліку затрыманых. Тое, што я бачыў, — было два вялікія аўтобусы, пакавалі па поўнай гэтыя аўтобусы. Людзі сядзелі на падлозе, у праходах — людзей было вельмі шмат, па розных ацэнках ад 50 да 100 чалавек», — распавёў супрацоўнік «Гродна Азот».
Таксама ён бачыў, як сілавікі жорстка абыйшліся з адным з затрыманых — «у ход пайшлі і дубінкі, і ногі, і тапталіся па ім».
Пры затрыманні рабочы сутыкнуўся з хамствам, абразамі, пастаяннымі падзатыльнікамі за спробы ўзняць галаву. У затрыманых адбіралі мабільныя тэлефоны, патрабавалі іх разблакаваць. Адзін хлопец, адмовіўшыся гэта зрабіць, проста разламаў свой тэлефон на вачах ва ўсіх.
Супрацоўнікі «Гродна Азота» сёння далучыліся да агульнанацыянальнага страйку.