Рассельгаснагляд: Разлікі з Беларуссю у доларах? Не, не чулі

У расійскім ведамстве заяўляюць, што беларускі бок займаецца дэмагогіяй.



rosselhoznadzor.jpg

«Заявы Лукашэнкі і іншых беларускіх прадстаўнікоў аб тым, што нібыта ніякіх парушэнняў на прадпрыемствах харчпрама праверка не выявіла, не адпавядаюць рэчаіснасці», — такую заяву прэс-службы Рассельгаснагляду перадае ІА REGNUM.
Прэс-служба расійскага ведамства заявіла, што ёсць пэўныя правілы, якія дазваляюць ўводзіць абмежаванні ў мытную палітыку, калі таго патрабуюць абставіны, і гэта не супярэчыць заканадаўчай базе Мытнага саюза. Гэтак расійскі бок пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, што прадстаўнікі Рассельгаснагляду займаюцца самавольствам. Па словах расійскіх спецыялістаў, яны неаднаразова прапаноўвалі ўвесці сумесны кантроль і на прадпрыемствах, і на мяжы. Прапановы гэтыя беларускі бок, як паведамляецца, проста праігнараваў: «Беларускі бок проста займаецца дэмагогіяй, ім выгадны нелегальны рээкспарт з краін Еўрасаюза».
Згадалі ў Рассельгаснаглядзе і мясную прадукцыю з геномам віруса АЧС. Па словах расійскіх спецыялістаў, усю інфармацыю пра заражаную вірусам АЧС прадукцыю на камбінатах ў Гродне, Гомелі і шэрагу іншых яны своечасова адправілі ў Мінск.
Асобна згадалі заяву віцэ-прэм'ера Беларусі Міхаіла Русага, што Беларусь і Расія нібыта дасягнулі дамоўленасці па разліках у доларах. Па словах прэс-службы Рассельгаснагляду, гэтыя звесткі «не зусім адпавядаюць рэчаіснасці. Расійскі бок толькі канстатаваў, што гатовы да дыялогу. Неабходна сумеснае абмеркаванне такіх намеры нашых партнёраў». Расійскія чыноўнікі лічаць ненармальным разлікі ў замежнай валюце паміж дзяржавамі, якія ўтвараюць адзіную мытную прастору. Яны сумняюцца, што будзе афіцыйная згода расійскага боку на такую меру.
euroradio.fm