Reuters: пад санкцыі трапяць структуры, якія фінансуюць Лукашэнку

Новы пакет санкцый рыхтуецца і будзе гатовы ў бліжэйшыя тыдні, паведамляе «Еўрарадыё». Пад санкцыі трапяць "структуры, якія фінансуюць... Лукашэнку". 

f9fd4394_a314_4e10_aa72_c6e39bc5c77d_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

19 лістапада міністры замежных спраў краін Еўрасаюза дамовіліся пра трэці пакет санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска. Спачатку пра гэта паведаміў журналіст Радыё Radio Free Europe / Radio Liberty Рыкард Юзвяк. Па яго інфармацыі, ён будзе гатовы да канца лістапада ці да пачатку снежня 2020-га. У пашыраны "чорны спіс" мусяць патрапіць і фізічныя, і юрыдычныя асобы.

Reuters пацвярджае, што ЕС дамовіўся і пра эканамічныя санкцыі, на якія так нервова рэагуе Мінск і пагражае нейкім адказам. Па інфармацыі агенцтва (яно спасылаецца на дыпламатычную крыніцу), новы пакет санкцый "будзе ўключаць структуры, якія фінансуюць... Лукашэнку". Ён рыхтуецца і будзе гатовы ў бліжэйшыя тыдні.

На сённяшні дзень дзейнічаюць персанальныя санкцыі Еўрасаюза. У "чорным спісе" 55 чалавек (уключна з Аляксандрам Лукашэнкам), адказных за фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалт супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі. Магчымае пашырэнне санкцый тлумачыцца рэпрэсіямі ў нашай краіне супраць іншадумцаў. У ЕС узялі пад увагу гібель Рамана Бандарэнкі.