Сем краін-партнёраў ЕС, уключаючы Украіну, далучыліся да санкцый супраць Лукашэнкі
Сем краін-партнёраў Еўрасаюза, у тым ліку Украіна, далучыліся да санкцый ЕС у дачыненні да ўладаў Беларусі, уведзеных у сувязі з фальсіфікацыяй выбараў і парушэннем правоў чалавека.
Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жазэпа Барэля, яна была распаўсюджаная ў пятніцу, 20 лістапада ў Брусэлі, паведамляе АФН са спасылкай на ТАСС.
«Краіны-кандыдаты Рэспубліка Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, а таксама Украіна далучаюцца да гэтага рашэння Савета ЕС. Еўрасаюз прымае да ведама гэтыя абавязацельствы і вітае іх», — адзначаецца ў дакуменце.
ЕС ужо ўвёў два блокі санкцый супраць Мінска, уключыўшы ў «чорны спіс» 55 прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны, у тым ліку Лукашэнку і сілавікоў. Усім ім забаронены ўезд у ЕС, іх рахункі ў еўрапейскіх банках, калі будуць выяўленыя, падлягаюць замарозцы. Таксама ЕС распрацоўвае трэці блок санкцый — эканамічны, які закране дзяржаўныя прадпрыемствы і кампаніі.