Міністры ЕC дамовіліся аб трэцім пакеце еўрапейскіх санкцыяў супраць беларускіх уладаў

На нефармальнай відэаканферэнцыі міністраў замежных справаў краін Еўрасаюзу, якая адбываецца ў чацвер, дасягнутая дамоўленасць аб распрацоўцы чарговага пакету абмежавальных захадаў у дачыненні да Беларусі, паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабодная Еўропа» / Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

07503339_574d_4d85_acd4_32c439d8dd34_w1023_r1_s.jpg


«Міністры замежных справаў ЕС толькі што дамовіліся аб працягу працы над трэцім пакетам санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён, магчыма, будзе падрыхтаваны да канца лістапада — пачатку снежня і будзе ўключаць у сябе як фізічных асоб, так і арганізацыі», — паведаміў Юзьвяк.
Як паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» дыпламатычная крыніца ў інстытутах ЭЗ, на нефармальнай відэаканферэнцыі 19 лістапада не можа быць прынятае афіцыйнае рашэнне аб уводзе новых санкцый. Разам з тым міністры могуць узгадніць адзіную палітычную пазіцыю што да пашырэння санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі з улікам наступнай фармальнай працэдуры.
2 кастрычніка Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генеральнага пракурора.
6 лістапада спіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў, а таксама кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, старшыню КДБ, старшыню Следчага камітэту, прэс-сакратарку Лукашэнкі, старшыню Канстытуцыйнага суду і іншых асобаў з найвышэйшага кіраўніцтва.