Старшыня Саюза прадпрымальнікаў: «Поўны развал лагістыкі і паралюш разлікаў»

Малы бізнес сутыкаецца з вонкавымі выклікамі. Беларускія прадпрыемствы адчуваюць праблемы з пералічэннямі нават з Казахстана. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры аб платформе беларускага бізнесу старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін.

dolgi2.jpeg


«Поўны развал лагістыкі цяпер. Значыць, дастаўка грузаў зацягнулася і тавараў, адбываецца падаражэнне ад 50% да 100%», — цытуе яго REFORM.by.

Прадпрыемствы не могуць атрымаць экспартную выручку.

«Вельмі сур'ёзная праблема — гэта паралюш разлікаў. Мы проста ўжо не атрымліваем ніякіх грошай ад экспарту з Японіі і Паўднёвай Карэі. З Еўропы вельмі вялікая праблема атрымаць за адгружаныя тавары. І вось учора я атрымаў інфармацыю, што ўжо пачаліся праблемы з пералікам з казахскіх банкаў на беларускія малыя прадпрыемствы нават у расійскіх рублях. Гэта зусім новая сітуацыя, якую трэба асэнсаваць, як з яе выходзіць», — сказаў ён.

Пазней Калінін падчас канферэнцыі вярнуўся да тэмы разлікаў.

«Сітуацыя з кожным днём... Пачынаюцца новыя праблемы, якія мы не прадбачылі. Мы наадварот разлічвалі, што Казахстан нам дапаможа, і мы пачнем разлікі праз казахстанскія банкі. Спачатку сказалі: “Так, усё выдатна”. Цяпер атрымліваем адмовы ад банкаў. І вось учора мне — тое, што паднялося — яны нават расійскія рублі (мы хацелі ў еўра праз Казахстан разлічвацца), нават расійскія рублі адмаўляюцца, частка банкаў. Мы пакуль не пра ўсё гаворым. Але гэтыя банкі баяцца трапіць пад санкцыі. Ім свая кашуля бліжэй да цела. І вось узнікаюць зусім новыя праблемы. У мяне цяпер няма гатовага адказу. Трэба разбірацца: як, што, чаму. Але нават пастаўка ў Казахстан, разлік расійскімі рублямі — грошы не вярнуліся, але гэта ж ужо неяк накшталт і адзіная эканамічная прастора», — дадаткова растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, у выніку малы і сярэдні бізнес сутыкаецца з недахопам абаротных сродкаў. Калінін лічыць, што ў сувязі з гэтым трэба перагледзець падыход да фіскальнай палітыкі. Цяпер улік вядзецца па прынцыпе «па адгрузцы». У выніку падатковыя абавязацельствы ўзнікаюць яшчэ да атрымання выручкі, што ў бягучых умовах стала праблемай для бізнесу.

Таксама БСП рыхтуе прапановы па зніжэнні нагрузкі ў сувязі з выплатамі ФСАН. Калінін заявіў, што саюз выступае за адмену вылікаў з пенсій працуючых пенсіянераў.