«Санта Брэмар» спыніла пастаўкі сёмгі ў Расію. У чым прычына?
Беларуская кампанія прыпыніла адгрузку некаторай сваёй прадукцыі ў гандлёвыя сеткі праз праблемы з пастаўкамі сыравіны пасля пачатку вайны ва Украіне.
Прынамсі, так сцвярджае выданне «Коммерсант».
Чым вытворца заменіць рыбу з Еўропы, і што чакае «Санта Брэмар» на расійскім рынку?
Беларускі вытворца морапрадуктаў вымушаны быў прыпыніць продажы сёмгі на расійскім рынку. Прычынай стала спыненне паставак сыравіны з Нарвегіі ў сувязі з падзеямі ва Украіне, піша выданне «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы.
Знікненне з паліц крам прадукцыі «Санта Брэмар» (сёмгі і фарэлі), якая пастаўляецца ў Расію пад брэндам «Рускае мора», пацвердзілі і ў буйных расійскіх гандлёвых сетках. Яны ж заявілі «Коммерсанту», што прадстаўнікі кампаніі інфармавалі аб часовым спыненні паставак з-за цяжкасцяў з экспартам рыбы.
Паводле myfin.by