Стаўку рэфінансавання захавалі на ўзроўні 7,75%, хоць інфляцыя расце
Нацыянальны банк сёння прыняў рашэнне па стаўцы рэфінансавання. Яе пакуль пакінуць на цяперашнім узроўні — 7,75%, хоць інфляцыя ў студзені яна дасягнула 7,7%.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/hroszy__kapejki__horad_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Пры гэтым рэгулятар вырашыў адмовіцца ад запланаванага графіка разгляду стаўкі і будзе вяртацца да гэтага пытання «па меры неабходнасці».
«Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на ранейшым узроўні. Устаноўлены на 2021 год графік пасяджэнняў праўлення Нацыянальнага банка па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі адмяняецца. Пытанні змены стаўкі рэфінансавання і ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў будуць разглядацца па меры неабходнасці», — паведамілі ў прэс-службе.
Нагадаем, стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 7,75% гадавых з 1 ліпеня 2020 года. Летась яна зніжалася тройчы.
Для абмежавання інфляцыі Нацбанк прыняў шэраг рашэнняў, «накіраваных на ўзмацненне кантролю за прыростам рублёвай грашовай базы і шырокай грашовай масы».
Паводле onliner.by