Трэці раз ад пачатку года. З 16 лютага зноў даражэе аўтамабільнае паліва
З 16 лютага ў Беларусі павялічацца рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін. І зноў на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 16 лютага кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 73 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 83 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 5 капеек, ДТ — 1 рубель 83 капейкі.
Гэта ўжо трэцяе падаражэнне паліва ў гэтым годзе.