У 2020 годзе за мяжой беднасці знаходзілася амаль 5% жыхароў Беларусі
У 2020 годзе доля насельніцтва Беларусі з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў, які ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму, склала 4,8% (у 2019-м — 5%), сведчаць звесткі Белстата.
Паводле статыстыкі, у Беларусі пражывае 9 млн. 397,8 тыс. чалавек — гэта значыць, за мяжой беднасці знаходзіцца 451 тыс.
За апошнія 20 гадоў максімальны ўзровень беднасці прыпаў на 2000 год — 41,9%, мінімальны — на 2014-ты (4,8%), а таксама мінулы год. Менш за 200 рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у месяц у 2020 годзе мелі 1,5% насельніцтва, ад 200 да 249,9 — 2,6%, ад 250 да 299,9 — 5,2%, ад 300 да 349,9 — 7%, ад 350 да 399,9 — 8,6%, ад 400 да 499,9 — 10,5%, 450 да 499,9 — 10,1%, ад 500 да 549,9 — 9,6%, ад 550 да 599,9 — 7,7%, ад 600 да 649,9 — 6,2%, ад 650 да 699,9 — 5,3%, ад 700 да 749,9 — 4,3%, ад 750 да 799,9 — 3,5%, ад 800 да 849,9 — 2,9%, ад 850 да 899,9 — 2,6%, ад 900 да 949,9 — 2,1%, ад 950 да 999,9 — 1,6%, больш за 1.000 — 8,7%.
Доля жыхароў з наяўнымі рэсурсамі менш за 200 рублёў большай часткай прыпала на Гомельскую і Мінскую вобласці — па 2%, найменшая доля ў Мінска — 0,2%. Мінімальная доля наяўных рэсурсаў у памеры больш за 1000 рублёў у Віцебскай вобласці — 5,5%, максімум — у Мінску: 18,4%.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021 года быў устаноўлены ў 258 рублёў 11 капеек.
racyja.com