У Беларусі па выніках 2017 года экспарт перавысіў імпарт

Беларускі экспарт тавараў і паслугаў у 2017 годзе вырас на 21,7% у параўнанні з 2016 годам і склаў 36,435 мільярда долараў. 

export_import.jpg


Знешнегандлёвы баланс па выніках года быў станоўчым і складаў 63,2 мільёна долараў супраць мінус 70,6 мільёна ў 2016 годзе. То бок, беларускі экспарт перавысіў імпарт, піша TUT.by са спасылкай на дадзеныя Нацбанка.
Эксперты называюць асноўным фактарам павелічэння экспарту рост коштаў на тавары. Па выніках студзеня-кастрычніка 2017 года сярэднія кошты экспарту выраслі на 14,9% пры росце фізічнага аб’ёму на 6,7%. Доля энерганосьбітаў у агульным аб’ёме экспарту склала 20,5%. У таварнай структуры экспарту ў студзені-кастрычніку 2017 года доля інвестыцыйных тавараў вырасла з 10,4% да 11,6%. Доля спажывецкіх тавараў знізілася з 24,9% да 24%.
Паводле «Еўрарадыё»