У Беларусі вырашылі абмежаваць цэны на будматэрыялы
Пастановай Мінбудархітэктуры зацверджаны парадак рэгулявання цэн на будматэрыялы, вырабы і канструкцыі. Дакумент уступае ў сілу з 1 верасня.
Рашэнне ўсталёўвае гранічны нарматыў рэнтабельнасці, што выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, які падлягае ўключэнню ў цэны на будаўнічыя матэрыялы, вырабы, канструкцыі згодна з зацверджаным пералікам з 33 пазіцый.
Для юрыдычных асоб і ІП такі нарматыў складае 20% да планавага сабекошту без уліку транспартных выдаткаў; для юрыдычных асоб і ІП, якія выконваюць функцыю падрадчыка, для ўласнага выкарыстання (акрамя будаўніцтва гаспадарчым чынам) — 15%.
Увезеныя ў Беларусь будматэрыялы, вырабы і канструкцыі юрасобы і ІП могуць прадаваць з надбаўкай у 10% да кантрактнага кошту. У кошт таксама можна ўключаць выдаткі на імпарт, крэдыты, страхаванне і транспартаванне.
Максімальная аптовая надбаўка складзе 10%.