У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва
У Беларусі 28 верасня зноў падаражэла аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба «Белнафтахіма».
![benzin_2709_2.jpg benzin_2709_2.jpg](/img/v1/images/benzin_2709_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як заўжды, кошты павысіліся на 1 капейку. Цяпер за 1 літр паліва давядзецца заплаціць:
АІ-98 — 2,31; АІ-95 — 2,09; АІ-92 — 1,99; «дызель» — 2,09 рубля.
Дарэчы, гэта 29-я змена цэн на паліва з пачатку года.
Паводле «Еўрарадыё».