У Латвіі перахоплена 420 тысяч кантрабандных беларускіх цыгарэт. Іх знайшлі ў скрутках дроту
Упраўленне мытні Службы дзярждаходаў і памежнай аховы Латвіі падчас праверкі грузавога цягніка выявіла 420 000 цыгарэт. 21 000 пачкаў былі схаваны ў скрутках металічнай дроту, паведамляе delfi.lv.
![kravas_vilciena_atklaj_420_000_kontrabandas_cigaresu_3_53361729.jpg kravas_vilciena_atklaj_420_000_kontrabandas_cigaresu_3_53361729.jpg](/img/v1/images/kravas_vilciena_atklaj_420_000_kontrabandas_cigaresu_3_53361729.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цыгарэты былі знойдзены 5 ліпеня на Даўгаўпілскім таварным
вакзале. Цягнік перасёк мяжу праз пункт памежнага кантролю «Індрас», дзе падчас
праверкі ў супрацоўніка памежнай аховы ўзніклі падазрэнні, што ў цягніку
перавозяць незадэклараваны тавар.
Згодна з суправаджальным дакументам, жалеза і металічны дрот была адпраўлены з Украіны атрымальніку ў Эстоніі.
Упакоўкі цыгарэт былі пад маркамі «Прэм'ер» і «NZ Gold» з беларускімі акцызамі. Справа перададзена падатковай і мытнай паліцыі для ўзбуджэння крымінальнага працэсу.