У Оршы затрымалі актывістаў Алеся Абрамовіча і Алеся Макаева
У Оршы затрымалі актывістаў Алеся Абрамовіча і Алеся Макаева. 18 чэрвеня
яны ўдзельнічалі ў мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі.
![Ілюстрацыйнае фота. Еўрарадыё Ілюстрацыйнае фота. Еўрарадыё](/img/v1/userfiles/images/yyd8189.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота. Еўрарадыё
Як інфармуе БелаПАН, Абрамовіч і Макаеў выступілі перад аршанскімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Яны збіралі подпісы за адмену шэрагу ўказаў кіраўніка дзяржавы, якія датычаць дзейнасці ІП. Спачатку іх суправаджалі міліцыянеры, а пасля Макаева, нібыта, абвінавацілі ў крадзяжы сумкі. Абодвух актывістаў адвезлі ў міліцыю.
Дарэчы, 21 траўня Алесь Абрамовіч і Алесь Макаеў затрымліваліся за правядзенне падобнай акцыі ў Жодзіне. Іх тады аштрафавалі.
Паводле «Еўрарадыё»