У Польшчы пракаментавалі харчовае эмбарга Беларусі

Віцэ-прэм'ер польскага ўраду, міністр сельскай гаспадаркі Генрык Кавальчык лічыць, што беларускае харчовае эмбарга не працягнецца доўга і не нанясе істотных стратаў польскай аграрнай галіне. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю PAP.

Імпартная садавіна на Камароўскім рынку. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Імпартная садавіна на Камароўскім рынку. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«У нас няма падрабязнай інфармацыі аб эмбарга, накладзеным Беларуссю на імпарт прадуктаў і тавараў з Польшчы… Хутчэй гэта Беларусь наносіць сабе шкоду гэтым эмбарга. Я думаю, што яно не павінна доўжыцца занадта доўга», — цытуе агенцтва Кавальчыка.
Нагадаем, з 1 студзеня набыла моц забарона на пастаўкі шэрагу відаў прадуктаў харчавання з краін Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін, якія ўводзілі санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў.
«Гадавы аб'ём гандлю з Беларуссю складае каля 200 млн еўра, гэта 0,6% ад усяго польскага экспарту харчавання. Яблыкі з'яўляюцца дамінантным таварам, найбольшы ўплыў забарона акажа на экспарт у садаводстве, хаця Беларусь і не з'яўляецца асноўным напрамкам. Усё больш польскіх яблыкаў адпраўляецца ў іншыя краіны, напрыклад, у Егіпет», — дадаў польскі чыноўнік.
Ён таксама выказаў надзею, што пасля некалькіх тыдняў «блытаніны» пастаўкі буду адноўлены.
Нагадаем, эмбарга ўведзена з 1 студзеня тэрмінам на шэсць месяцаў. Пры гэтым у пастанове Саўміна змяшчаюцца агаворкі аб магчымасці кватавання паставак санкцыйнай прадукцыі для патрэб перапрацоўкі, паставак у трэція краіны і г.д.
reform.by