Колькасць мігрантаў на мяжы Польшчы і Беларусі зніжаецца

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік заявіў, што канфлікт на мяжы з Беларуссю стабілізуецца, перш за ўсё, дзякуючы рашучаму стаўленню польскіх служб.

mjaza_polszczy.jpg

Аднак, паводле палітыка, якога цытуе «Польскае радыё», хоць цяпер колькасць мігрантаў у Беларусі змяншаецца, то Польшча павінна быць падрыхтаваная да эскалацыі крызісу ў будучыні:
«Мігранты вяртаюцца самалётамі з Мінска ў Багдад і Басру, паколькі бачаць, што паўночны шлях міграцыі неэфэктыўны. Мы сочым за інтэрнет-форумамі, праз якія кантактуюць мігранты, і яны самі ацэньваюць, што шанцы трапіць праз Польшчу і Беларусь у Заходнюю Еўропу складаюць каля аднаго працэнта, то-бок яны мінімальныя», — сказаў Вонсік.
З пачатку года памежная служба зафіксавала амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. У снежні іх было каля 1 650.