Літва дэпартавала ўжо звыш 500 мігрантаў, якія трапілі ў краіну праз Беларусь

У нядзелю 98 грамадзян Ірака вылецелі з Літвы чартэрным рэйсам на радзіму, паведамляе Свабода.

1628159777_o6f4of6o_1.jpg

Мігранты добраахвотна пагадзіліся вярнуцца на радзіму. Рэйс літоўскі бок арганізаваў дзякуючы фінансавай дапамозе Еўракамісіі, прызначанай на працу з мігрантамі, піша BNS.
«У нас гістарычная падзея, адбыўся першы чартарны рэйс з Літвы ў Ірак. Амаль сто грамадзян Ірака вылецелі з краіны, пагадзіўшыся зрабіць гэта добраахвотна», — заявіла міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце ў нядзелю.
Усяго з Літвы дэпартавана ўжо 537 чалавек, з іх 482 добраахвотна. Раней мігранты ляцелі на радзіму на рэгулярных рэйсах. За згоду вярнуцца ў сваю краіну кожнаму мігранту выдаюць каля тысячы еўра.
На дадзены момант у пяці цэнтрах рэгістрацыі іншаземцаў на тэрыторыі Літвы знаходзяцца 3166 чалавек.