На літоўска-беларускай мяжы для стрымлівання мігрантаў устаноўлена 150 км дроту

У сувязі з наплывам мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю было працягнута больш за 150 кіламетраў калючага дроту і ўстаноўлена яшчэ 10 кіламетраў стацыянарных загарод, паведаміў старшыня літоўскага парламенцкага Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Лаўрынас Касчунас.

mjaza_litvy.jpg

«Мы завяршаем год з такім вынікам: на мяжы ўстаноўлена 150 км 436 м шасціспіральнай канцэрціны і пабудавана больш за 10 км стацыянарных загарод, якія немагчыма разрэзаць», — напісаў палітык у Фэйсбуку ў пятніцу.
Ён адзначыў, што восенню наступнага года фізічны бар'ер будзе ўстаноўлены на ўсім участку літоўска-беларускай мяжы. Даўжыня сцяны будзе прыблізна 680 кіламетраў.
Касчунас дадаў, што дзяржустановы таксама падпісалі неабходныя дамовы аб устаноўцы сістэм назірання на мяжы.
«Гэта азначае, што ў канцы наступнага года не толькі фізічны бар'ер будзе ахоўваць Літву ад аўтарытарных кіраўнікоў, якія імкнуцца знішчыць асновы нашага грамадства, але і мы пачнём на 100% назіраць за сваёй мяжой — цалкам будзем кантраляваць парушэнні: нелегальную міграцыю і кантрабанду», — заявіў парламентарый.
«У наступным годзе значна вырасце фінансаванне ЕС на тэхналагічнае забеспячэнне памежнікаў, што дасць магчымасць нам больш эфектыўна ахоўваць нашу краіну», — нагадаў Касчунас.
«Падагульняючы — увядзенне ўсіх гэтых мер дасць магчымасць смела сцвярджаць, што ў канцы наступнага года ў Літвы будзе самая сучасная сістэма аховы мяжы ў Еўропе. Такая наша стратэгічная мэта на будучы год», — дадаў ён.
interfax.by