Памежны камітэт не распачынаў справы на мігрантаў, улічваючы «ўразлівае становішча бежанцаў»

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі пра тое, ці распачыналі ў нашай краіне справы на мігрантаў за іх учынкі ў памежнай зоне восенню 2021-га. Як вядома, яны секлі там дрэвы, ламалі агароджу, разбіралі брукаванку і г. д.

1_498_1.jpg


Раней у інтэрнэце з'явілася петыцыя, аўтары якой прасілі даць прававую ацэнку дзеянням і мігрантаў, і беларускіх сілавікоў, якія іх не спынялі, перадае Еўрарадыё.

У адказе памежнага камітэта адзначаецца, што «адміністрацыйны або крымінальны працэс у адносінах да названай катэгорыі асобаў не пачынаўся». Чаму? Бо ўлады ўлічваюць «уразлівае становішча бежанцаў, нязначнасць учыненых імі дзеянняў».

У петыцыі, дарэчы, былі падрабязна разабраныя дзеянні мігрантаў і вызначаны адміністрацыйныя і крымінальныя артыкулы, па якіх іх можна было б прыцягнуць да адказнасці.

У Дзяржаўным памежным камітэце лічаць, што асноўную пагрозу бяспецы Беларусі ствараюць «зусім не бежанцы». Адказ прадказальны. Як вядома, ЕС абвінавачвае ў арганізацыі міграцыйнага крызісу ўлады Беларусі.