У Расіі не паверылі пагрозам Лукашэнкі перакрыць транзіт з Літвы і Польшчы

Старшыня праўлення расійскай Асацыяцыі экспертаў рынку рытэйлу заявіў, што не верыць у магчымасць рэалізацыі пагроз Лукашэнкі перакрыць транзіт для тавараў з Польшчы і Літвы.

orig_190729082020.jpg


У пятніцу Лукашэнка прапанаваў адмовіцца ад транзіту праз польскія і літоўскія парты з-за пагроз гэтых краін увесці санкцыі ў дачыненні да Мінска.

«Я моцна сумняваюся, што будуць стварацца сур’ёзныя перашкоды ў эканамічнай частцы, бо гэта ствараць праблемы самому сабе больш менавіта ў частцы памяншэння нейкіх даходаў у казну беларускай дзяржавы», —сказаў старшыня праўлення Асацыяцыі экспертаў рынку рытэйла Андрэй Карпаў.

Беларусь не з’яўляецца незаменным транзіцёрам, адзначыў ён. «Ну, пашукаюць нейкія іншыя лагістычныя шляхі, і праз краіны Балтыі можна будзе пастаўляць», — сказаў эксперт. Краіны Заходняй Еўропы могуць пастаўляць тавары ў Расію праз Наварасійск, Балтыку, Фінляндыю.

Вялікіх праблем для расійскіх спажыўцоў ад дзеянняў Лукашэнкі ў дачыненні да Польшчы і Літвы Карпаў не бачыць. Могуць пацярпець нейкія расійскія аптовыя пакупнікі, якія загадзя плацяць за тавар. «Як спажыўцы мы не пацерпім, можа толькі калі тавар які знікне, таму што з Германіі, напрыклад, прасцей пастаўляць праз Беларусь», — упэўнены ён.

Адмовіцца ад рээкспарту Лукашэнка таксама не можа, мяркуе экспэрт.

«Калі мы гаворым пра рээкспарт тавараў з Беларусі, а не транзіт, то гэта грошы ў тым ліку і для беларускай дзяржавы. Яны зарабляюць на гэтым трафік, займаючыся яго упакоўкамі, перемаркіроўкай, гэта ўсё не робіцца бясплатна», — адзначыў Карпаў.

Раней член Савета Федэрацыі РФ Сяргей Цэкаў выказаў меркаванне, што словы Лукашэнкі аб ваеннай пагрозе для яго краіны і Расіі кажуць пра тое, што Лукашэнка зноў просіць дапамогі ў РФ пасля перадвыбарчай антырасійскай рыторыкі.

Паводле НСН