Украіна хутка адключыцца ад супольнай з Беларуссю электрасеткі

З пачатку 2021 года Украіна была адзіным пакупніком беларускай электраэнергіі. Але ў планах Украіны — хутка  адключыцца ад сеткі Расіі і Беларусі і далучыцца да «ENTSO-E».

f8c35d8875cb8875ec154d9d8c7dc8985c8c1aa8.jpg

На саміце Украіна — ЕС 12 кастрычніка ў Кіеве пацвердзілі поўную палітычную падтрымку інтэграцыі Украіны з электрасеткай Еўрапейскага саюза «ENTSO-E».

Пра гэта заявіў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба. «Наша электрасетка будзе далучана да еўрапейскай, — сказаў міністр. — Мы адлучымся ад электрычных сетак Расіі і Беларусі. Гэта ўзмоцніць нашу энергетычную незалежнасць, створыць дадатковыя рынкавыя магчымасці для ўкраінскіх вытворцаў і пастаўшчыкоў электраэнергіі зарабляць грошы на рынку Еўрапейскага Саюза».

Эксперты адзначаюць, што гэты працэс будзе звязаны з мноствам праблем, і палохаюць, што плаціць за іх давядзецца ўкраінцам са сваёй кішэні.

Перападключэнне адбудзецца ў 2023 годзе. Цяпер украінская энергасістэма працуе сінхронна з энергасістэмамі Расіі і Беларусі.

З пачатку 2021 года Украіна была адзіным пакупніком беларускай электраэнергіі.