Урад ні пры чым? Збанкрутавала адна з аптэчных сетак Мінска
У гандлёвым рэестры ў кампаніі запісана пяць аптэк, у тым ліку ў цэнтры Мінска.
![8305e0f508cd14ebf397d67cf49b53f5.jpg 8305e0f508cd14ebf397d67cf49b53f5.jpg](/img/v1/images/8305e0f508cd14ebf397d67cf49b53f5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Эканамічным судзе горада Мінска пачаўся працэс банкруцтва кампаніі «Інвестфарма» (аптэчная сетка). Аб’ём даўгоў перавышае 1,3 млн. рублёў, прытым што актывы юрыдычнай асобы ацэненыя толькі прыкладна ў 39,2 тыс., піша OfficeLife.
Кампанія была зарэгістраваная ў сталіцы ў 1997 годзе. Асноўны від дзейнасці — аптовы гандаль фармацэўтычнымі, медыцынскімі і артапедычнымі таварамі. Аптэчную сетку «Інвестфарма» пачала развіваць з 2000 года.
Нагадаем, з 1 студзеня 2021 года ўлады абклалі некаторыя медыкаменты падаткам на дададзеную вартасць, ён складае 10%. Раней у дачыненні да некаторых лекаў гэты падатак не прымяняўся. Гэта прывяло да росту цэн. Напрыклад, імпартныя аднаразовыя лінзы з мінулага году падаражэлі ў 1,5 раза. Пазней улады ўвялі рэгуляванне цэн на больш як 40 найменняў лекаў.