Урад размесціць у Расіі аблігацыі на суму больш за 1 млрд. долараў
Аляксандр Лукашэнка даручыў Саўміну правесці эмісію на тэрыторыі Расіі дзяржаўных пазыковых папер на суму да 100 млрд. расійскіх рублёў — каля 1,35 млрд. долараў ЗША. Гэта ў некалькі разоў больш, чым аб'ём аблігацый, што змясцілі на фінансавым рынку РФ летась.
Мэта іх выпуску — рэфінансаванне знешняй дзяржаўнай пазыкі Беларусі. Тэрмін звароту аблігацый — не меней за тры гады.
Атрыманыя сродкі будуць залічацца на банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў Беларусі, адкрыты ў «Газпрамбанку».
У лютым кіраўнік Мінфіна Беларусі Юры Селіверстаў казаў, што краіна разглядае магчымасць размяшчэння дзяржаблігацый на Маскоўскай біржы ў 2021 годзе.
«Пра размяшчэнне еўрабондаў пакуль казаць рана. Мы думаем пра тое, каб вярнуцца сёлета на Маскоўскую фінансавую біржу», — казаў Юры Селіверстаў.
Летась Беларусь размясціла свае дзяржаблігацыі аб'ёмам 10 млрд. расійскіх рублёў на фінансавым рынку РФ, пісалі «РИА Новости». У сярэдзіне 2019 года рэспубліка размясціла ў РФ два выпускі аблігацый агульным аб'ёмам 10 млрд. рублёў.
«Еўрарадыё»