Ва Украіне арыштавалі 51 цыстэрну з палівам з Беларусі
Следчыя тэрытарыяльнага ўпраўлення Дзяржаўнага бюро расследаванняў Кіева ініцыявалі арышт 51 беларускага чыгуначнага вагона-цыстэрны, якія перасеклі мяжу з Украінай 23 лютага.
Паводле інфармацыі ДБР, пасля ўварвання яны фактычна
забяспечвалі лагістыку надыходзячых у напрамку Чарнігаў - Сумы расійскіх войскаў.
Цыстэрны былі запоўненыя 3 тысячамі тон беларускага і расійскага дызельнага
паліва. Прадукцыя нібыта прызначалася нафтакампаніям, якія ўваходзяць у сферу
ўплыву алігарха Віктара Медведчука.
Пасля вызвалення Чарнігаўшчыны следчыя ДБР ініцыявалі
хадайніцтва ў Пячэрскі раённы суд аб арышце выяўленай маёмасці. У цяперашні час
прымаюцца меры па перадачы канфіскаванага Агенцтву па вышуку і менеджменце
актываў, а ў далейшым — Узброеным сілам Украіны.
Паведамляецца, што некаторыя з цыстэрнаў пасля баявых
дзеянняў УСУ некалькі «пашкоджаныя», але пасля вынікаў экспертызы і
рамонту таксама пойдуць на патрэбы дзяржавы.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная вытворчасць па ч.
1 арт. 437 КК Украіны — «Планаванне, падрыхтоўка ці развязванне агрэсіўнай вайны
ці ваеннага канфлікту, а таксама ўдзел у змове, накіраванай на здзяйсненне
такіх дзеянняў».
Дасудовае расследаванне працягваецца. Працэсуальнае кіраўніцтва ажыццяўляе Кіеўская гарадская пракуратура, паведамляе reform.news са спасылкай на ДБР.