З-за санкцый беларускія НПЗ працуюць на ўнутраны рынак
Беларускія НПЗ працягваюць працаваць на ўнутраны рынак пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да нафтапрадуктаў. Пра гэта ў Екацярынбургу паведаміў віцэ-прэм'ер Юрый Назараў.
«Ва ўмовах абмежаванняў, у тым ліку санкцыйных, з-за
якіх мы не можам пастаўляць у Еўрасаюз, мы аптымізавалі перапрацоўку нафты на
нашых двух заводах, каб забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку», — цытуе яго
ТАСС.
Назараў пры гэтым падкрэсліў, што ўдалося атрымаць выгадныя
цэны на нафту ад Расіі. Бакі адмовіліся ад формульнага цэнаўтварэння. Пры гэтым
ён не раскрыў падыходаў да вызначэння цэны, але растлумачыў, што яна намінавана
ў расійскіх рублях.
«У гэтай сітуацыі мы дамовіліся з расійскім бокам аб
цэнаўтварэнні на нафту, у нас абсалютна камфортная цана. Мы адышлі ад формульных цэнаўтварэнняў і плацяжоў за тону нафты. Нам яна
зразумелая, у расійскіх рублях. Пытанне вырашана», — сказаў Назараў.
Ён таксама заявіў, што Беларусь і Расія ўсталявалі цвёрдую
цану на газ да канца года.
«Сёння цана за газ, за тысячу кубаметраў газу на мяжы
Рэспублікі Беларусь, ўстаноўлена цвёрдая да канца года», — сказаў ён.
Віцэ-прэм'ер зноў жа не стаў называць цану. Першапачаткова
яна была вызначана ў доларах і складала 128 долараў за тысячу кубаметраў. У
2023 годзе бакі маюць намер працаваць на новых прынцыпах фармавання кошту.
«У нас першае паўгоддзе — гэта адпрацаваць механізм
фармавання кошту ў рамках Саюзнай дзяржавы. Сёння ў нас камфортныя ўмовы,
зразумелыя і празрыстыя», — дадаў Назараў.
Паводле reform.news.