Замежныя інвестыцыі ў Беларусь скараціліся на $ 600 млн

За студзень – верасень 2019 года ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $ 7,1 млрд інвестыцыяў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

invest.jpg

У параўнанні са студзенем – вераснем 2018 года замежныя інвестыцыі скараціліся на $ 600 млн.
Асноўнымі інвестарамі былі суб’екты гаспадарання Расіі (44,2 % ад усіх інвестыцыяў), Вялікай Брытаніі (19,7 %) і Кіпру (6,6 %).
Доля наўпроставых замежных інвестыцыяў склала 73,6 %.
За гэты ж перыяд арганізацыі Беларусі (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвестыцыяў на $ 4,4 млрд. У тым ліку ў Расію было накіравана 62,3 % інвестыцыяў, ва Украіну – 15,8 %, у Вялікую Брытанію – 8,7 %.
Доля наўпроставых інвестыцыяў склала 91,1 %.
Паводле belsat.eu