Зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. 13 раз ад пачатку года
24 траўня канцэрн «Белнафтахім» абвясціў пра павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва. Гэта 13-е падаражанне з пачатку года.
Цэны зноў павысяцца на 2 капейкі і будуць наступныя:
АІ-98 — 2,58 рубля;
АІ-95 — 2,36 рубля;
АІ-92 — 2,26 рубля;
дызельнае паліва — 2,36 рубля.