Зыход «вялікай чацвёркі»: Аўдытарскія кампаніі PwC і KPMG пакідаюць Расію і Беларусь

Аўдытарскія кампаніі PwC і KPMG разарвалі сувязі са сваімі прадпрыемствамі ў Расіі і Беларусі, першымі з «вялікай чацвёркі» пакінулі краіны пасля расійскага ўварвання ва Украіну, піша «Эканамічная праўда» са спасылкай на Financial Times.

vjalikaja_czacverka.jpg

PwC заявіла, што разрывае сувязі са сваім расійскім філіялам, у якога 3700 партнёраў і супрацоўнікаў у 11 офісах краіны, а таксама 25 офісаў у Беларусі. Прадпрыемствы будуць працягваць працаваць як самастойныя арганізацыі без афіцыйнай сувязі з сусветным брэндам.
Новыя незалежныя падраздзяленні PwC у Расіі і Беларусі будуць перайменаваны і змогуць працягваць працаваць для мясцовых кліентаў, а таксама абслугоўваць міжнародныя кампаніі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гэтых краінах.
KPMG заявіла, што спыненне супрацоўніцтва з яе 4500 супрацоўнікамі ў Расіі і Беларусі было неверагодна цяжкім.
Гэтыя крокі, верагодна, узмоцняць ціск на іх калег, Deloitte і EY, каб яны рушылі ўслед іх прыкладу.
Раней кансалтынгавыя кампаніі Accenture, McKinsey, Boston Consulting Group і Bain \u0026 Company спынілі працу з расійскімі кліентамі.