116 чалавек спрабавалі незаконна перасячы мяжу Польшчы і Беларусі
«Брузгі» закрылі, мігранты засталіся – і зноў пайшлі на Польшчу.

22 сакавіка Памежны камітэт заяўляў, што пункт прыёму ўцекачоў закрылі, бо частку выправілі ў Эрбіль, а частку «рассялілі ў гатэлях і санаторыях».
26 сакавіка 116 чалавек спрабавала нелегальна трапіць у Польшчу, з іх 40 у Кузніцы. Памежнікі каля Нараўкі спынілі папераджальным стрэлам групу грамадзянаў Грузіі.
Днём раней польскія памежнікі на беларускай мяжы злавілі 56 мігрантаў, у тым ліку групы мігрантаў з Казахстана і Ірака, якія спрабавалі перайсці мяжу праз раку. Два дні таму злавілі 70 мігрантаў, тры дні таму — 61, чатыры дні таму — 32.