13-гадовая дзяўчынка, якую затрымлівалі ў Гродна, сцвярджае, што газ у яе распылілі наўмысна
Нагадаем, міліцыя апублікавала прэс-рэліз, паводле якога газ быў скіраваны не ў бок дзяўчынкі, а ў бок яе айчыма.

Tut.by зрабіў інтэрв'ю з затрыманай Насцяй і яе мамай, у якім дзяўчынка аспрэчвае словы міліцыі, а таксама паказвае вопратку з аранжавымі плямамі, якія засталіся на ёй, як сцвярджае Насця, пасля распылення газу.
Маці Насці гаворыць, што пасля затрымання твар і грудзі дзяўчынкі пачырванелі, былі як пасля апёкаў, скура балела.
Дадому да Насці ўжо прыходзіла міліцыя і сацыяльныя работнікі — праверыць умовы пражывання. Па выніках праверкі сям'ю, магчыма, паставяць на ўлік.