16 дзён супраць гвалту: у свеце пачынаецца штогадовая кампанія
25 лістапада пачынаецца міжнародная кампанія ААН па барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын і дзяўчынак, паведамляе Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), паведамляе Радыё Свабода.

dnepr.comments.ua
Мэта кампаніі — актывізаваць намаганні грамадзянскай супольнасці, ураду і ўстаноў сістэмы ААН па выкараненні гвалту па ўсім свеце.
У сваёй заяве генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш адзначыў, што гендэрны гвалт з'яўляецца сур’ёзнай перашкодай на шляху да справядлівага міру і ўстойлівага развіцця.
Паводле вынікаў даследавання, у Беларусі кожная другая жанчына хоць раз пацярпела ад той ці іншай формы гвалту. Даследаванне праводзіў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі ў 2018 годзе па замове ЮНФПА, паведамляе БелаПАН.
Згодна з міжнароднай статыстыкай, кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкаецца з сэксуальным або фізічным гвалтам.
Кампанія «16 дзён актывізму супраць гвалту ў адносінах да жанчын» працягнецца ў Беларусі да 10 снежня, Дня правоў чалавека. У гэтым годзе кампанія праходзіць пад лозунгам «Пафарбуй свет у аранжавы колер» з хэштэгам #HearMeToo.