180 гадоў з дня нараджэння мастака, удзельніка паўстання 1863 года Альфрэда Ромэра

16 красавіка споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння мастака, удзельніка паўстання 1863 года Альфрэда Ромэра. А.Ромер — выхадзец са старадаўняга шляхецкага роду нямецкага паходжання. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні супраць рускага царызму 1863–1864 гадоў быў заключаны ў Дынабургскую крэпасць (цяперашні Даўгаўпілс, Латвія). Пасля вызвалення выехаў за межы Расійскай імперыі. З 1874 года на працягу дзесяці гадоў жыў у маёнтку Каралінава недалёка ад вёскі Камаі Пастаўскага раёна.



16 красавіка споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння мастака, удзельніка паўстання 1863 года Альфрэда Ромэра.

А.Ромер — выхадзец са старадаўняга шляхецкага роду нямецкага паходжання. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні супраць рускага царызму 1863–1864 гадоў быў заключаны ў Дынабургскую крэпасць (цяперашні Даўгаўпілс, Латвія). Пасля вызвалення выехаў за межы Расійскай імперыі. З 1874 года на працягу дзесяці гадоў жыў у маёнтку Каралінава недалёка ад вёскі Камаі Пастаўскага раёна.

Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэлігійныя сюжэты, спалучаючы стылістыку майстроў ранняга Адраджэння з імпрэсіянізмам. Асаблівую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побыту беларусаў. Вывучаў народнае прыкладное мастацтва Беларусі, падрыхтаваў даследаванне аб слуцкіх паясах.

Пастаўская арганізацыя Таварыства беларускай мовы правяла вечарыну ў гонар юбілею мастака. На вечарыну сабраліся каля пятнаццаці чалавек.
 

Паводле westki.info