19 траўня на Астравеччыне ўшануюць памяць Казіміра Сваяка
19 траўня 2013 года, у нядзелю, на Астравеччыне ўшаноўваюць памяць вядомага земляка, святара і паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка)
Праграма мерапрыемства:
1) 14:00, в. Клюшчаны, касцёл св. Яўхіма. Св. імша, прысвечаная 87-м угодкам з дня смерці Канстанціна Стаповіча (паэта Казіміра Сваяка);
2) сустрэча са сваякамі Канстанціна Стаповіча з Астравеччыны, Горадні і Вільні;
3) в. Барані (8 км ад Клюшчанаў), музей братоў Стаповічаў. Літаратурна-музычная частка імпрэзы з удзелам мясцовай творчай і краязнаўчай супольнасці.
Музычнае аздабленне мерапрыемства — гурт "Балцкі Субстрат" (http://vk.com/public39527979) (г. Мінск) — эксперыментальны фолькавы беларуска-балтыйскі праект пад кіраўніцтвам даследчыка, кампазітара і спевака Максіма Іўкіна.
У склад гурта ўваходзяць:
Віктар Сямашка — духавыя, голас
Каця Крывашэйцава — пэркусія, голас
Раман Яраш — голас, гітара
Тацяна Амяльяненка — скрыпка, голас
Уладзімір Такарчук — кантрабас
На усе імпрэзы уваход вольны.