20-гадовы сірата нібы збіраўся ваяваць за Украіну. Яго будуць судзіць у Беларусі

Ужо некалькі месяцаў хлопец знаходзіцца пад вартай у Мінску.

raptunovicz.jpg


Калі верыць прэс-рэлізу СК, Андрэю Раптуновічу прад'явілі абвінавачанні па двух артыкулах: «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1) і «падрыхтоўка да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншай дзяржавы» (ч.1 арт. 13 арт. 361-3). Па гэтых арткулах яму пагражае да шасці гадоў турмы.
Хлопец нібы звязваўся з палком імя Кастуся Каліноўскага.
Андрэю толькі два тыдні таму споўнілася 20 год. Ён скончыў мастацкую вучэльню імя Глебава ў Мінску. 
Хлопец мае статус сіраты, апошнім часам жыў у Мінску.