200-гадовыя дубы ссеклі на дровы

У час чарговага рэйда ў Шчучынскім раёне прыродаахоўнікі ўбачылі пяць дубовых пнёў дыяметрам ад 72 да 125 сантыметраў.



get_img97.jpg

Кіраўнік Мастоўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сігізмунд Кежун звярнуўся па тлумачэнні ў мясцовы лясгас.

Высветлілася, што на гэтым участку дазволена высяканне сухастойных елак, сосен і дуба для насельніцтва. Аднак дубоў-ветэранаў гэты не тычылася.

Па пнях спецыялісты вызначылі, што дубы высякалі менавіта на дровы. Вінаватыя не знойдзеныя.

Страты прыроды ацанілі ў 17 мільёнаў 400 тысяч рублёў. Распачатая крымінальная справа.

www.t-styl.info