У Польшчы за спальванне смецця пагражае высокі штраф

Спальванне смецця ў дамашніх печках небяспечнае для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя. Тым часам людзі спальваюць самае рознае смецце, а ў паветра трапляе атрута.



b6baa5a2_dc8d_4f61_a3fa_d6159047ef3a.jpg

У Польшчы за спальванне смецця пагражае высокі штраф. У мясцовасці Кашалін на поўначы краіны смецце правярае гарадская варта. У печках можна знайсці розныя рэчы: туды людзі выкідваюць старыя шыны, вопратку, упакоўкі, бытавыя адходы. У адной з печак быў знойдзены манекен.

За спальванне смецця пагражае штраф да 500 злотых. Але суд можа павысіць яго нават да 5 тысяч. А кантралёра нельга не ўпусціць у дом. Калі хтосьці адмовіцца адчыніць дзверы, то яму пагражае пакаранне да трох гадоў турмы.

radyjo.net