28 мігрантаў патанулі каля берагоў Грэцыі

Як паведамляе грэчаская берагавая ахова, па меншай меры 28 мігрантаў патанулі, калі іх лодка перавярнулася каля  берагоў грэцкай выспы Фармаконісі ў паўднёвай акваторыі Эгейскага мора.



grec.jpg

Сярод загінулых — адзін дзіця. Усяго ў лодцы знаходзілася каля ста чалавек.

Некаторыя самастойна змаглі даплысці да сушы, 68 чалавек выратаваны. Большасць мігрантаў хочуць працягнуць шлях у краіны паўночнай Еўропы. Еўрапейская камісія аб'явіла на мінулым тыдні планы па ўвядзенні абавязковых квотаў на размяшчэнне дадаткова 125 тысяч бежанцаў сярод 25 краін-членаў ЕС.
Паводле ВВС